Консультационный центр для МСМ откроется в Минске 11 апреля. В рамках своей деятельности, центр предложит услуги в виде консультаций врача дерматовенеролога, уролога, проктолога для мужчин, имеющих секс с мужчинами. В центре также можно будет получить консультацию психолога и социального работника и воспользоваться бесплатным доступом в интернет, чтобы найти полезную информацию о сохранении своего здоровья.Располагаться центр будет по адресу г. Минск, ул. Тростинецкая, 3. Торжественное открытие центра состоится 11 апреля в 19.30.





Гей-тэлебачанне мае паўстаць у Польшчы. Працуе над стварэннем новага канала ўладальнік аднаго з найбольш папулярных клубаў Варшавы “Фантом” Славэк Староста. Тэлебачанне плануе сваю працу ў інтэрнэце. Ужо распачаліся здымкі і праца над некалькімі праграмамі. Пакуль гэта праграмы на польскай мове. Аднак ужо ідзе абмеркаванне таго, каб стварыць інфармацыйны сервіс на беларускай мове. Таксама вядзецца актыўная праца над стварэннем інтэрнэт-старонкі новага тэлебачання. Інфармацыйную і рэкламную падтрымку гей-канала гатовыя аказаць вядучыя польскія парталы. Бо гэты праект мае быць месцам, дзе можна будзе знайсці забаўляльныя праграмы, публіцыстыку, навіны, фільмы ды іншае. Ёсць думка зрабіць з гей-тэлебачання жывы праект, да стварэння якога змогуць далучыцца ўсе жадаючыя, змяняючы праграмы, фарматы і закідваючы ў інтэрнэт усе самыя цікавыя ідэі. Калі ж дакладна стартуе новы праект – пакуль невядома.
Славянскі гей-прайд адбудзецца ў Маскве 16 траўня – падчас фінала конкурсу песні Еўрабачанне. Прычым арганізатары заяўляюць, што прайд пройдзе незалежна ад рашэння гарадскіх уладаў на заяву аб дазволе акцыі. Прайд, як цвердзяць арганізатары, скіраваная на барацьбу за талерантнае стаўленне да сэксуальных меншасцяў. Далучыцца да гей-прайда ў Маскве пажадалі і беларускія ЛГБТ-актывісты. Запрошаныя таксама і замежныя прадстаўнікі ЛГБТ-руху. Аднак многія выказваюцца крытычна пра акцыю. Удзельнікі мінулага прайда, які адбываўся ў Маскве 2 гады таму, расказваюць, што маглі страціць там нават жыццё – на столькі ўдзел быў небяспечным. Супрацьстаяолі гей-прайду некалькі расейскіх групіровак ды арганізацыяў. Асобныя актывісты выказаліся, што гэтакія прайды нічога не даказваюць, але штурхаюць на небяспеку людзей, у той час, як арганізатары зарабляюць грошы замежных спонсараў. Зараз ідуць размовы пра тое, каб гей-прайд 2010 прайшоў ужо ў Менску.
Беларус па паходжанні з Нарвегіі ды ўдзельнік конкурса песні “Еўрабачанне-2009” Аляксандр Рыбак заявіў, што перамог адборы ў сваёй краіне таму, што добра ставіцца да сэксуальных меншасцяў. Таксама папулярны выканаўца сказаў пра тое, што не толькі прыхільна ставіцца да сэксуальных меншасцяў, але і спакойна ставіцца да кахання геяў да яго ды нават адказвае на лісты прыхільнікаў-гомасэксуалаў. Паводле папярэдніх вынікаў, Аляксандр Рыбак з’яўляецца фаварытам і мае вялікія шансы на перамогу ў сёлетнім конкурсе Еўрабачання ў Маскве. Аднак калі юнак і пераможа, месца дастанецца Нарвегіі, а не Беларусі, бо Рыбак пераехаў з Беларусі яшчэ калі яму было 5 гадоў.
Свабода слова ў беларускіх медыях параўнальная да сітуацыі ў Паўночнай Карэі, Кубе, Бірме, Узбекістане ды шэрагу іншых краінаў з аўтарытарна-таталітарнымі ўкладамі. Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя “Freedom House”. Для падрыхтоўкі даклада па стане СМІ ў свеце за мінулы год былі прааналізаваныя сітуацыі ў медыях 195 краінаў свету. У цэлым па свеце назіраецца тэндэнцыя да пагаршэння ўмоваў для свабоды слова. “Свабоднымі” былі названыя толькі 70 краінаў. Аднак спецыялісты адзначаюць, што свабода слова ў медыях абмяжоўвалася ва ўсіх краінах без выключэння. Найлепш сітуацыя са свабодаю слова выглядае ў скандынаўскіх краінах. А што да Беларусі, то тут сітуацыя драматычная. Амаль усе СМІ знаходзяцца пад кантролем дзяржавы. Нешматлікія выданні, якія застаюцца незалежнымі, трапляюць пад рэпрэсіі і ціск з боку ўлады. Вядзецца няспынны пераслед незалежных журналістаў. Грамадская арганізацыя “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прызвала да вольнасці слова і раздала ўзнагароды тым, хто за яго змагаўся на працягу мінулага года.
Гомасэксуалізм непрымальны – так ахарактарызаваў з’яву беларускі партал kazki.by. Гэта быў адзіны партал, які адгукнуўся на заклік падтрымаць месяц супраць гамафобіі ў Беларусі. Аднак барацьба з гамафобіяй на сайце зрабілася хутчэй яе непасрэднай прапагандай. На старонцы прыводзіцца пераклад на беларускую мову вядомага верша Ўладзіміра Маякоўскага “Что такое хорошо и что такое плохо”. І ўсё б было добра. Толькі вось да верша стваральнікі сайта дадалі ілюстрацыю. Малюнак раздзелены на 4 часткі. На кожнай паказваюцца міжгендэрныя стасункі, а таксама падаецца характарыстыка гэтых стасункаў. Хлопчык і дзяўчынка – гэта правільна. 2 дзяўчынкі і адзін хлопчык – дужа добра. 2 дзяўчынкі – нічога так. А вось 2 хлопчыкі – няправільна. Такая характарыстыка выклікала абурэнне ЛГБТ-актывістаў Беларусі. Партал Gay.by апублікаваў супрацьгамафобны артыкул.
Беларускай гей-іконай пагадзілася стаць спявачка Венера. Пра гэта зорка заявіла на закрытай імпрэзе ў Менску. Перад выступам спявачка прывітала ўсіх словамі: “Дарагія вы мае! Я з вамі!..”. Паводле апытання, большасць гомасэксуалаў выбрала гей-іконай Беларусі менавіта Венеру. Асабліваю папулярнасцю зорка пачала карыстацца сярод прадстаўнікоў сэкс-меншасцяў пасля выхада песні “The Hing”, якая стала хітом мінулага года. Публіка прымае Венеру ахвоча. Аднак тое, што спявачка абвесціла сябе гей-іконай, у некаторых выклікала непаразуменне. Аднак большасць гэтую ідэю падтрымала – паведамляе партал Gay.by.
Камісія па правах гомасэксуалаў пры Беларускай патрыі “Зялёныя” не мае законнага статусу. Хаця пра пачатак дзейнасці такой камісіі было заяўлена яшчэ 21 красавіка. Прэсавая служба партыі паведамляе, што пакуль не прынятае фармальнае рашэнне пра існаванне такой камісіі. Згодна з заканадаўствам ды уставам партыі, рашэнне павінна разглядацца на паседжанні Цэнтральнага Савета партыі. Такога паседжання не было. Атрымалася, што нібыта камісія па правах гомасэксуалаў і была створаная, але нібыта яе і няма, бо яна не мае ніякага права на дзейнасць. Лідэры беларускага ЛГБТ-руху заяўлялі, што ў Беларусі створана адзіная легальная камісія, каторая можа законна займацца правамі і свабодамі сэксуальных меншасцяў. Як вынікае з апошніх падзеяў – пакуль гэта толькі гучныя фразы.
Барацьбе з гамафобіяй прысвечаны марафон, які пройдзе ў Менску 3 траўня. Стартуе мерапрыемства а 11 гадзіне раніцы ў клубе “Графіці”. Для ўсіх, хто хоча больш пазнаць аб праблеме гамафобіі ўваход будзе вольным – паведамляе партал Gaybelarus.by. У акцыі можна прыняць непасрэдны і актыўны ўдзел ці толькі далучыцца да цікавых размоваў ды пашырыць свой далягляд. Кожная гадзіна марафона будзе звязаная з адным колерам вясёлкавага сцяга – галоўнага сімвала ЛГБТ-руху. У праграме сюжэты, эпізоды, музыка, мульты, ролікі ды выступы. Арганізуе марафон дзявочая ініцыятыва “Лябріс”. Мерапрыемства запланаванае ў рамках месяца супраць гамафобіі, які зараз праходзіць у Беларусі. У межах гэтай кампаніі ўжо былі зарганізаваныя дыскусіі, акцыі, прагляды.
Заяўкі на конкурс “Міс Дзіва-2009” прымаюцца. Паўдзельнічаць можа кожны жадаючы. Аднак дойдуць да фінала толькі абраныя. Мерапрыемствы конкурса проўдуць цягам некалькіх месяцаў і ў некалькі этапаў. Па задумцы арганізатараў, усе падзеі конкурса стануць сапраўдным рэаліці-шоў трасвесцітаў. Асвятляць інфармацыйна конкурс “Міс Дзіва-2009” будуць парталы Gay.by ды Gaybelarus.by. Арганізатар "Міс-Дзіва 2009" Юрый Казачэнка зазаначыў у інтэрв'ю для партала Gay.by, што фінал конкурса пройдзе ў дастойным месцы і з дастойным журы, а удзельнікам паабяцаў каштоўныя прызы. Конкурс будзе мець некаллькі намінацыяў. Пераможца ж атрымае карону "Міс-Дзіва 2009". Апошні раз падобнае мерапрыемства ў Беларусі ладзілася толькі ў 2004 годзе. Пераможцам тады стала Vava Achtung. А вядоўцаю конкурса была Зара Унд. У складзе журы знаходзіўся Кірыл Слука.
Гомасэксуалаў у Беларусі дыскрымінуюць. Аб гэтым сведчыць аглядны даклад за мінулы год па сітуацыі з геямі, лесбіянкамі, бісэксуаламі ды транссэксуаламі. Аўтары справаздачы Сяргей Андросенка ды Сяргей Прадзед прыводзяць канкрэтныя прыклады парушэнняў правоў і свабодаў гомасэксуалаў. А гэта рэйд спецназу і затрыманні на вечарыне ў беларсукай сталіцы; забароны вулічных акцыяў у Гомлі ды Менску; адзначана пра масавае збіццё геяў пры адкрыцці сталічнага клуба “Шакалад”; заклік беларускіх евангелістаў да міністра адукацыі да недапушчэння гей-прапаганды; Першы музычны канал не дапускае да эфіру аб’явы знаёмстваў гомасэксуалаў; палітык Віталь Рымашэўскі параўноўвае гомасэксуалізм з фашызмам. Таксама расказваецца пра адзінкавыя збіцці і гвалт, адсутнасць арганізацыяў ды клубаў для гомасэксуалаў. Тым часам беларускія ўлады заяўляюць пра адсутнасць праблемы дыскрымінацыі гомасэксуалаў.
Слану-гею хочуць направіць арыентацыю. Гэтым заняліся гарадскія ўлады польскага горада Познань. У гэтым горадзе ў заапарку жыве слон з нетрадыцыйнай арыентацыяй з імём Ніньё. Раней мы расказвалі пра гісторыі Ніньё і казалі пра тое, што для супрацоўнікаў заапарка слон, які не размнажаецца, з’яўляецца непатрэбнаю абузаю. Зараз для слана Ніньё мяркуюць прывезці спецыяльную самку, якая зменіць ягоную арыентацыю. Польскія ЛГБТ-актывісты заклікалі гарадскія ўлады Познані пакінуць у спакоі слана-гея і не дыскрымінаваць жывёлу паводле арыентацыі. Ужо ў траўні некалькі польскіх клубаў плануюць правесці акцыю ў падтрымку слана-гея. Грошы з вечарынаў пойдуць на падтрымку і ўтрыманне Ніньё.
Гей-сцягі не павінны ўзняцца на Чарнобыльскім шляху. Арганізатары акцыі адмовілі на права ўдзельнічаць у ёй беларускім гомасэксуалам, назваўшы дзеянні сэксуальных меншасцяў правакацыяй з боку ўлады. Таксама лідэры партыі Беларускі народны фронт зазначылі, што ўдзел гомасэксуалаў у жалобнай акцыі недапушчальны. Гэта выклікала абурэнне з боку актывістаў ЛГБТ-руху ў Беларусі. Калі так званыя дэмакратычныя сілы не перагледзяць падыход да беларускіх гомасэксуалаў, то іх дзеянні будуць разлічаныя як гамафобія. У такім выпадку зварот будзе накіраваны ў еўрапейскія структуры па правах і свабодах чалавека. Сваю салідарнасць з беларускімі гомасэксуаламі ужо выказалі прадстаўнікі замежнага ЛГБТ-руху. Амбасадар Міжнароднай арганізацыі гееў і лесбіянак па культуры Лукаш Палуцкі абураны: “Еўразвяз падтрымлівае грамадскую дзейнасць розных арганізацыяў. Не можа быць так, што адны арганізацыі выключаюць другія". Пакуль жа беларускія гомасэксуалы пастараюцца знайсці агульную мову з палітыкамі.
Правы беларускіх гомасэксуалаў абароняць. Гэтым зоймецца спецыяльная камісія пры партыі “Зялёныя”. Галоўная мэта – інтэграцыя лесбіек, гееў, бісэксуалаў ды транссэксуалаў у грамадства. Гэта будзе адбывацца праз прадстаўленне інтарэсаў гомасэксуальнае супольнасці ў інфармацыйных, сацыяльных, культурніцкіх ды юрыдычных паслугах. Абяцаецца таксама развіццё партнёрскіх стасункаў з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі на нацыянальным ды міжнародным узроўні. Кіраўніком камісіі стаў Сяргей Андросенка: «Зараз мы працуем легальна пры легальнай партыі, у нас ёсць легальная структура». Падобная структура пры афіцыйна зарэгістраванай партыі – адзіная ініцыятыва па абароне правоў і свабодаў сэксуальных меншасцяў на тэрыторыі СНД. А гэта выводзіць ЛГБТ -рух на новы ўзровень.
«На гееў трэба паказваць пальцамі, бо геі – гэта агідна», - так заявіў польскі журналіст Войцех Цэйроўскі. Гэтым выказваннем зацікавіліся прадстаўнікі Ўпраўлення па правах грамадзянаў. Да таго ж, гучная заява была зроблена перад студэнтамі ва універсітэцкай зале. Камісія разгледзіць награнне размовы і вынясе сваё рашэнне. Аднак большасць польскіх медыяў станоўча ставіцца да Цэйроўскага і піша пра тое, што ён проста выдае гомафоба, каб быць медыйным і папулярным. У той жа час, партал Gaylife.pl піша пра тое, што Ўпраўленне па правах грамадзянаў, якое мае абараняць сэксменшасці, з’яўляецца збыт гамафобным.
